Недзе ля ракі, дзе не мае броду
Шэрыя быкі танчуць карагоды
Ланцугі ў начы адліваюць з ладам
Воран там крычыць з воўкам родным братам.
Палыхае там вогнішча да неба
П’юць яны віно заядаюць хлебам
Песні ім пяюць старыя цыганкі
Б’юць капытам, б’юць, а ў небе маланкi!
Гэтыя быкі, маюць сваю праўду:
Ім не трэба сонца, цемры ім багата
Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей
Каб ты хлопец спаў на печы ў няволе
Грай! Шукай! У снах юнацкіх сваеі мары!
Грай! Гукай! Вясны зяленай цёплай чары!
Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі!
Грай! Грай! Гані быкоў – вярнецца доля!
Напілісь быкі, скачуць па краіне
Топчуць ручнікі капытамі ў гліне
Скачуць па дварам, адчыняюць хаты,
Хто не пахаваўся – будзе вінаватым!
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2