Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Dzieciuki - Песьня пра гарадзенскага гастарбайтэра | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Адзін хлапец быў няшчасным,
На жыцьцё грашыў.
За шчасьцем за кардон
Падацца вырашыў.
Сябры засумавалі,
Рыдае сястра.
А ён быў упэўнены што добра, там
Дзе нас няма.

А сёньня ён, а сёньня ён,
На цягніку пакінуў родны дом
А сёньня ён, а сёньня ён,
На цягніку пакінуў родны дом

Батрачыў на будоўлях,
Праліў сто сем патоў.
Хадзіў на караблях
Да грынляндзкіх берагоў.
І Сцыла, і Харыбда,
І Бостан, і Нью-Ёрк.
Але яму абрыдла —
Зьбіраецца на ўсход.

А сёньня ён, а сёньня ён,
Па дому роднаму сумуе ён.
А сёньня ён, а сёньня ён,
Па дому роднаму сумуе ён.

Усіх грошай не заробіш,
Ня возьмеш дзевак усіх.
Душы спакой і шчасьця
За мяжою не знайсьці!
У родным доме маці
Стамілася чакаць.
Сабе сказаў ён: «Хопіць
Па сьвету вандраваць!»

А сёньня ён, а сёньня ён
Вяртаецца да дому сёньня ён.
А сёньня ён, а сёньня ён
Вяртаецца да дому сёньня ён.

А сёньня ён, а сёньня ён
Зь сябрамі выпівае сёньня ён.
А сёньня ён, а сёньня ён
Зь сябрамі выпівае сёньня ён.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Dzieciuki - Песьня пра гарадзенскага гастарбайтэра Dzieciuki - Песьня пра гарадзенскага гастарбайтэра
    Dzieciuki - Песьня пра гарадзенскага гастарбайтэра ... Dzieciuki - Давыд Гарадзенскі (прэм'ера песьні на канцэрце "Героі ...
  • Сяргей Чарановіч распавядае пра Тадэвуша Рэйтана і мястэчка Грушаўка Сяргей Чарановіч распавядае пра Тадэвуша Рэйтана і мястэчка Грушаўка
    Dzieciuki - Чорны хлеб і гарбата - Duration: 2:52. by volat vydannie ... Dzieciuki - Песьня пра ...