Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Dzieciuki - Станіслаў Аўгуст Панятоўскі | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Ня трэба нам чужой хлусьні з наезным гнюсам!
І не па іх сягоньня пусьцім мы сьлязу…
Вось Панятоўскі! Быў прыродным беларусам -
бо нават сваё прозьвішча пісаў праз “Ў”!

І на вякі вякоў яму за гэта слава!
І памяць вечная за шчырасьць з дабрынёй!
Бо ж ён даваў усім - налева і направа -
паводле звычаяў між нашай вескаўнёй…

А то ж спакою не было даўней, мой Божа, -
шумеў чарот і дрэвы гнуліся, пся маць!
Ды беларус адзін сапраўдны толькі можа
Рэч Паспалітую на тры канцы раздаць…

І на вякі вякоў яму за гэта слава!
І памяць вечная за шчырасьць з дабрынёй!
Бо ж ён даваў усім - налева і направа -
паводле звычаяў між нашай вескаўнёй…


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-