Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Lavon Volski - Hej! (horad) | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Не бывае кепскага жыцьця - бывае мала віна.
Калі б досыць кепскага віна, жыцьцё імкліва мільгане.
Ды ад чорнае крыві распачынаецца вайна,
І чырвонае крыві багата льецца на вайне.

Чалавек сярод людзей!
Гэй! Гэй!
У натоўпе жыць прасьцей!
Гэй! Гэй!

З доўгіх комінаў струменіцца чырвоны і зялёны дым.
Хтось працуе кожны дзень, каб гэты дым ніколі не зьнікаў.
Мігатліва, нібы станцыі мэтро, бягуць гады.
Ты бы выйшаў зь цягніка, але баісься скразьняка.

Чалавек сярод людзей!
Гэй! Гэй!
У натоўпе жыць прасьцей!
Гэй! Гэй!
Чалавек сярод людзей!
Гэй! Гэй!
У натоўпе жыць прасьцей!
Гэй! Гэй!

Гэты прывід дабрабыту і ягоны трошкі бэзавы смак,
Ад яго чамусьці хочацца далёка ўцячы,
Але мяне на гэтым палатне намаляваў мастак,
І я стаю бяз зброі, а ва ўсіх двуручныя мячы.

Чалавек сярод людзей!
Гэй! Гэй!
У натоўпе жыць прасьцей!
Гэй! Гэй!
Чалавек сярод людзей!
Гэй! Гэй!
У натоўпе жыць прасьцей!
Гэй! Гэй!

Чалавек сярод людзей!
Гэй! Гэй!
У натоўпе жыць прасьцей!
Гэй! Гэй!
Чалавек сярод людзей!
Гэй! Гэй!
У натоўпе жыць прасьцей!
Гэй! Гэй!

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-