Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Lavon Volski - Niama kali | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Хацелася эпасу, космасу,
Розгаласу і пэрформансу.
Хацелася так, што трымцелася
І білі маланкі з вачэй.

Цяпер час высноваў ды вынікаў
Сярод гэтых снобаў і цынікаў.
Што выканаў ты, а што выкінуў,
Што грэе цябе, што пячэ.

“Не, гэта зусім не дэпрэсія”, -
Кажу так сабе кожны месяц я.
І пошук чароўнага крэсіва
Нібыта працягваю зноў.

Няма калі нам, няма калі нам, няма куды.
Няма куды нам, няма куды нам, няма чаго.

Хто ведае, хто яго ведае,
Каго з нас зрабілі мас-мэдыя.
Мы ўсе пэрсанажы камэдыі,
Што цягнецца безьліч гадоў.

Няма калі нам, няма калі нам, няма куды.
Няма куды нам, няма куды нам, няма чаго.

Няма чаго нам, няма чаго нам, няма каму.
Няма каму нам, няма каму нам, няма калі.

Няма чаго нам, няма чаго нам, няма каму.
Няма каму нам, няма каму нам, няма калі.

Стаміліся людзі ад подзьвігаў,
Ад рукавадзяшчых работнікаў.
А мне адштурхнуцца б ад ходніка
І ў шэрае неба ўзьляцець.

Але хаця крылы і маюцца,
Кудысьці раз-пораз хаваюцца.
Калісьці яно атрымаецца,
Галоўнае вельмі хацець.

Няма калі нам, няма калі нам, няма куды.
Няма куды нам, няма куды нам, няма чаго.

Няма чаго нам, няма чаго нам, няма каму.
Няма каму нам, няма каму нам, няма калі.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-