Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Lavon Volski (Лявон Вольскі) - Nichto nie chacieŭ pamirać | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Ніхто не хацеў паміраць

Па шчодра намеценым сьнезе
Ішлі ў завіруху яны.
Калісьці былі, ды згубіліся недзе
Прыкметы чарговай вясны.
І твары калола завея,
І кожны сумёт – як гара.
А сэрца і сьвеціць, і грэе
І кліча вяршыні скараць:
Наперад, пакуль не памерла надзея!

Ніхто не хацеў паміраць…

А людзі з замеценых хатаў,
Як з нораў, глядзелі на іх.
І нехта піў каву, а нехта – гарбату,
А нехта разьліў на траіх.
Вар’яцкая гэта ідэя –
Паверыць у сілы дабра,
Наперад ісьці праз завею,
Хоць можна было выбіраць…
Апошняй заўжды памірае надзея…

Ніхто не хацеў паміраць.

І хтосьці адстаў па дарозе,
А хтосьці вярнуўся назад.
Здавалася, што ўжо вясна на парозе,
І што ўжо канец маразам.
Што вораг заўважна слабее,
Вось трошкі яшчэ і – ура!
І зьнікне, нібы летуценьне,
Сівой завірухі пара.
Апошняй заўжды памірае надзея…

Ніхто не хацеў паміраць.

Вось белы, чырвоны і белы.
Як сьнег і як кроў і як сьнег.
Камусьці баліць, а камусь адбалела,
Пад покрывам сьнежным у сьне.
У сьне непахісна ідзем мы,
Уся каралеўская раць…
Наяве ж – бязьлюдныя землі.
Такі, можа, лёс ваяра –
Памерці, пакуль не памерла надзея.

Ніхто не хацеў паміраць.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-