Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Leibonik - Ulysses [demo] | Текст песни

Кожны верасень лагодна апаноўвае сумота
Мінск чакае на шпацыр, незважаючы на слоту
І часцей мяне турбуюць успаміны час ад часу
Гэты месяц - мая кропка, што я стаўлю ў канцы сказу.

Ты жа ведаеш, што я не люблю музыку пустую,
Мне ёсць шмат чаго сказаць, вось таму я і рэпую.
І пакуль сівы туман звонку есць вяршыні стрэхаў,
Я святкую дзесяць год, як у сталіцу пераехаў.

Верасень пятага году - ашмянскі хлопец-кніжнік,
Прыехаў каб засведчыць свой дыягназ РТІшнік.
Той верасень цяпер - толькі першы ў карагодзе.
Ці то было ўчора, ці то іншае стагоддзе?

Хоць дурнога падшыванца Мінск бяз злосці біў у плечы
Я ўпарта йшоў наперад за сваім таемным нечым
Як за залатым руно легандарнае Арго
Але ж пры гэтым мог згубіцца ў двух соснах у метро.

Тры тысячы дзён і тры тысячы начэй,
Я жыву тут ужо больш, чым у Каліпсо Адысей
Можа час пачаць з пачатку і нанова рабіць планы?
У гэты горад я ўжо дзесяць год як закаханы
Плынь свядомасці нясе мяне узжоўж цэнтральных вуліц
Ты мой персанальны Дублін, а я твой любімы Уліс,
Але ж хоць пра маю мінскасць ёсць і ў пашпарце адзнака,
Усё ж чакай мяне, мая правінцыяльная Ітака

Па свежаму асфальту, ці то па каменні брука
Пад музыку ў слухаўках, ці пад рытмы сэрца грука
Сам насам у самоце ці з яе рукой ў руцэ
У зеляніне лета ці ў снегу малацэ

Дзесяць год я крочу па заклапочанннаму Мінску,
Дзесяць год трывае Мінск груз маіх падэшваў ціску,
Невядома колькі так яшчэ крочыць засталося,
Але так утульна мне ўсё-ткі мала дзе жылося.

Не магу і сам сказаць, што тут так мне сэрца грэе,
Мы паціху ўсе сталеем, Мінск жа толькі маладзее
Ужо музыка інакшая ў слухаўках маіх грае,
І на пенсіі ўжо ўсе старэнькія трамваі

З году ў год навокал нас тут змяняецца прастора,
І нармальна, што Мінск сёння не такі як быў ўчора
Хутка трэцюю галінку ў метро здадуць заўчасна,
І ўжо іншы першакурснік будзе блытацца ў назвах

Тры тысячы дзён і тры тысячы начэй,
Я жыву тут ужо больш, чым у Каліпсо Адысей
Можа час пачаць з пачатку і нанова рабіць планы?
У гэты горад я ўжо дзесяць год як закаханы
Плынь свядомасці нясе мяне узжоўж цэнтральных вуліц
Ты мой персанальны Дублін, а я твой любімы Уліс,
Але ж хоць пра маю мінскасць ёсць і ў пашпарце адзнака,
Усё ж чакай мяне, мая правінцыяльная Ітака

Зноўку верасень прымусіў слухаць блюз як меланхолік
І фарбуе свет на шэра, пэўна ён як я дальтонік.
Сёння вечарам па Мінску пайду швэндацца ў самоце
Будзем разам святкаваць наша з ім дзесяцігоддзе.

Тут усё даволі проста, мой пасыл табе празрысты.
Гэты Мінск трэба любіць не за тое, што ён чысты,
Не за доўгія праспекты з кенатафамі з бетону
А за тое, што ён стаў для цябе з сябрамі домам

За старую Карла Маркса, стары горад з цёмным півам
І за ўсё тыя мясціны, дзе ты з кімсьці быў шчаслівы
За той гук, з якім свісцяць твайго ровара тут спіцы,
Ну і нават за патопы пасля кожнай навальніцы

Гэты горад для мяне - што было, што ёсць, што будзе.
Тут са мною Пенелопа і любімыя мной людзі.
Пакуль паркі закрывае залатога лісця коўдра,
Я малюся да Афіны, каб усё было тут добра.

Тры тысячы дзён і тры тысячы начэй,
Я жыву тут ужо больш, чым у Каліпсо Адысей
Можа час пачаць з пачатку і нанова рабіць планы?
У гэты горад я ўжо дзесяць год як закаханы
Плынь свядомасці нясе мяне узжоўж цэнтральных вуліц
Ты мой персанальны Дублін, а я твой любімы Уліс,
Але ж хоць пра маю мінскасць ёсць і ў пашпарце адзнака,
Усё ж чакай мяне, мая правінцыяльная Ітака

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Башлыкевiч & Symphorine - Самотны лось Башлыкевiч & Symphorine - Самотны лось
    Канцэрт фіналістаў конкурсу Засьпявай 2.0 Symphorine пры падтрымцы Leibonik Тэраса кафэ "Chill Out" 31 ліпеня 2015 г. Відэа ...
  • ЯБаш, БаЯн! - Самотны лось ЯБаш, БаЯн! - Самотны лось
    Up next. Башлыкевіч (Leibonik) — У Брагiн (Teo/Madcon/The Four Seasons cover) - Duration: 3:08 ...