Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Leibonik - Касiнерам 1939 | Текст песни

Зранку з першым сонцам, толькi развіднела
З горкай соллю слёзы ліе на дол Амэля,
У старога Вiнсэнта дрыжыць шчака -
Выпрауляюць у войска польскае сынка.

На заходнiх крэсах чорныя хмары,
На усходнiх крэсах чырвоным гарыць.
Над сядзiбай крумкачамi знак бяды,
Ох i наядзiмся супу с лебяды.
Чорныя часы грукочуць у дзверы,
Ды не сена косяць касiнеры.

Як бы не хацела мацi сына уберагчы,
Колькi б старая не плакала у начы,
Але ж цяпер нясе яго салдацкая дарога,
Дзеля хлеба, дзеля волi, дзеля Бога.

На заходнiх крэсах чорныя хмары,
На усходнiх крэсах чырвоным гарыць.
Над сядзiбай крумкачамi знак бяды,
Ох i наядзiмся супу с лебяды.
Чорныя часы грукочуць у дзверы,
Ды не сена косяць касiнеры.

Дзедау хутар больш квитнець ня будзе,
Хлопец кулю атрымау пад крыж у грудзi,
Дома уздрыгнула у гэты момант мацi,
Пацеркi счытаючы у курнай хаце.

Растапталi ботамi канфiдэратку,
Патанулi крэсы у сутоке вайны.

Над сядзiбай крумкачамi знак бяды,
Ох i наядзiмся супу с лебяды.
Чорныя часы грукочуць у дзверы,
Ды не сена косяць касiнеры.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-