N.R.M. - Тры чарапахи текст песни


Калi раптам адчуеш камунальныя пахi,

I жыцьце цябе возьме ў пятлю.
Зразумееш тады, што тры чарапахi
Па-ранейшаму цягнуць зямлю.

Калi выйдзеш у горад цi залезеш у горы,
I з людзьмi усталюеш кантакт.
Зразумееш тады, што i сеньня i ўчора
Наша месца на трох кiтах.

Хэй ла-ла-ла-лай,

Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Хэй ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, ты не чакай.

Не было Галiлея i Боба Марлея,

Не было Сальвадора Далi.
Нi Ленiна, Нi Ленана, нi Карла Лiнэя,
Толькi тры чарапахi былi.

Хэй ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Хэй ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, ты не чакай.

Каб любiць Беларусь, нашу мiлую маму,

Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады -- пад тваiмi нагамi
Тры сланы нерухома стаяць.

Хэй ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Хэй ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, ты не чакай.

Хэй ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Хэй ла-ла-ла-лай,
Нiхто не чакае, i ты не чакай.
Другие тексты песен "N.R.M."

Другие названия этого текста
  • N.R.M. - Тры чарапахи
  • N.R.M. - Тры чарапахи

Как вам текст?



Видео
  • "N.R.M." - Тры чарапахi (2000) "N.R.M." - Тры чарапахi (2000)
    http://www.gitaristu.ru/accords/letter/n/N.R.M/Try_charapahi/ Калi раптам адчуеш камунальныя пахi I ...
  • N.R.M. - Тры чарапахi N.R.M. - Тры чарапахi
    Концерт в парк клубе "Минск" (парк Челюскинцев) Осень 2002.
  • N.R.M. - Тры чарапахi аккорды, бой N.R.M. - Тры чарапахi аккорды, бой
    N.R.M. - Тры чарапахi аккорды, бой ... Up next. Лявон Вольскі - Тры чарапахі / Канцэрт у пераходзе ля ГУМа 14.09.2015 ...
Сейчас читают:

Обратная связь: pesniclub@yandex.ru
Права на тексты песен, переводы принадлежат их авторам. Все тексты и переводы представлены для ознакомления.
pesni.club - Тексты песен | Новые | Популярные | Карта сайта