Ідуць па краіне нібыта краіна чужая.
Пачварныя гімны паўсюдна сьпяваць прымушаюць.
І маюць загад, што ні кроку назад,
І мроіцца ім, што наўкол Сталінград,
І зробяць дакладна ўсё тое, што ім загадаюць.
Краіна-руіна няўклюдна стаіць на каленях.
Пад зоркай Палынам гадуе свае пакаленьні.
І нехта бяжыць, каб спакойна пражыць,
А нехта згаджаецца моўчкі служыць.
Я ведаю - трэба забыцца на рэшткі сумленьня.
А як ты паглядзіш у вочы магутнаму Богу
Ці проста таму, каму ты перакрэсьліў дарогу
І скажаш: "Камрад, я выконваў загад,
А быў жаж загад, што ні кроку назад,
А быў жаж загад, што ніколі нікому нічога.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1