Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Zaklon - Восеньская Атрута ў Нашых Жылах | Текст песни

У цьмяным срэбры нябёсаў
Чуеш? Плач жураўлёў.
Ім ніколі ўжо болей
Не знайсьці тых шляхоў,
Што вядуць у сьветлы вырай,
Прэч ад доўгіх начэй,
Прэч ад восеньскай сьмерці
Яе цёмных вачэй…

Мы - нібы тыя жураўлі,
Толькі выраю ня маем,
І няма нам куды
Прэч адсюль адлятаць.
У бязьмежнай самоце
Вочы ўгору ўздымаем.
Нас атруціла восень,
Застаецца сьпяваць…

Як мы слухалі вецер,
Як хацелі за ім.
Ў жоўта-шэрым сусьвеце
Засталіся адныя.
Як між лісьця шукалі
Свае твары ды сны,
Як ваўкамі блукалі
Ў прадчуваньні зімы…

Як выцьцём сустракалі
На пагорках дажджы,
Як бязмоўна стаялі
На магілах ўначы.
На ўласных магілах
Пахаваных надзей,
І рабіліся ночы
Ўсе даўжэй, халадней…

Восень ў мёртвым бязмоўі
Сваю трэбу прымае,
Пакідае на лісьці
Мёртвых тых жураўлёў.
Нашы жылы атрутай
Сваёй напаўняе
И састыла, счарнела
Наша цёплая кроў…

Нібы чорнае лісьце
Нашы твары збуцьвелі,
І ў смузе халоднай
Нашы сэрцы маўчаць.
А калісьці над лесам
Нашы сьпевы ляцелі.
Як і тых жураўлеў
Іх цяпер не чуваць…

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Zaklon - Atruta Zaklon - Atruta
    (USA) Orders available at: http://embassyrowmusic.com/zaklon-alb... (Europe) ... Zaklon ...