Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Вольскi & IQ48 & smb else - Паветраны шар | Текст песни

Пісаць мэмуары мне, напэуна, зарана.
Але рана ёсць на сэрцы, незагоеная рана,
Жыццё знэрвавала, за сябе самому сорамна
Крумкачоў часта бачу, чую боль у іхнем гомане.
Хапаю ротам паветра, рвуся з натоўпу на свабоду
Грукаю ў дзьверы. Адтуль пытаюцца: \"Хто там?\"
Адчыніце, людзі! Я прыйшоў за дапамогай!
Хлусня гэта, што наша краіна ёсць нямоглай!
Не загаснуць зоркі у небе, покі неба тое будзе.
Не загіне край забраны, покі будуць людзі.
Ніхто мяне не чуе, усе жывуць ледзь-ледзь,
Кінуць бы ўсё ды ў неба паляцець!
Не жадаю акалець, а жадаю, каб мой народ.
Заўжды жыў не на каленях, а зусім наадварот.
Каб бачыў надзею, як неба сярод хмар…
Дзе ж ты, дзе, мой паветраны шар?

2
Момант ісціны, скрозь хмары промні
Я нарадзіўся тут, усё як на далоні
Край безкаштоўны, з табой размаўляе сын.
Беларусь, дзякуй за ўспамін.
Вось толькi тут бачу, як ты уздыхаеш цяжка
Б'ецца з турботай сэрца, варушыцца важка
Вецер запеў. Так пела мне малому мама
Песню добрую, але голас Твой дрыжаў змала
Мой новы дзень, я пакiдаю маленства край
Прыйшла пара, кажу я сам сабе: \"Бывай\"
Глядзеў свет з вокнаў услед трывогай шчырай.
Мой шар нёс мяне далёка, нібы ў вырай
Дзе не праехаць, не прайсцi, зямля шаптала мне: \"Ляцi\"
Спяшайся, адчуй сілу вышыні.
Зямны паламаны лёс мой, дух свабоды ў пылу
Нясі мяне, мой шар, як птушку крылы

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-