КАХАНАЙ
Прыгадай, ужо колькі разоў нашу гісторыю
Перапісвала рука здрадніка, – не злічыць.
І зноў працягваюць здзеквацца над нашай Святыняй.
Брудзяць, рабуюць, зневажаюць, рубяць.
Колькі цярпела гэта маленькая, але Вялікая Зямля.
Потам і працай карміла з маленства.
Давала сэрцу Волю, калі цела трымалі ў няволі.
Давала марам надзею, калі памірала барацьба.
Мабыць, столькі няма дажджу, колькі слёз пралілося па ёй,
Столькі няма вады, колькі крыві працякло тут.
Называй, як пажадаеш:
Літва і Крывія, Беларусь, альбо Славянская Зямля…
Яна ад гэтага не зменіцца
І будзе заўжды з табою.
Твая Радзіма, адзіны Край,
Каханая Айчына.
Разам з ёю – у вечнасць.
Вернасцю ёй назаўжды.
Другие названия этого текста
- Камаедзiца - Каханай (0)
- Камаедзiца - Каханай (Чалавек Планеты 2011) (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1