РУЧНIК ЖЫЦЦЯ
Са збанка льецца па шыі,
Па руках сцякае...
Верым у тое, што будзе.
Што было – тое з намi.
Ад Продкаў слаўных
Пад свет вогнiшча ўноч
Вытканы ручнiкi-дарогi.
Iх лёс праз нас iдзе,
Працяг кожнай сцежкi людзей
Усё далей вядзе –
У невядомую кропку трывогi…
I шапацiць крыламi.
Што чакае цябе
Дзесьцi там, далёка –
Ты ня бачыш, хоць i сам не сляпы.
Кожны крок – крок у Бясконцасць,
Мiтусня слоў, iмгненняў;
Ды ляжаць думак там валуны.
Жыватворна, дзiка крынiца,
Лiся, лiся, вадзiца,
Па Матулi-Зямлiцы;
За луг той, за лес,
Там, дзе бацька Вялес.
У маўклівую далеч зорнага неба
Страла ляціць усё вышэй і вышэй.
Разрывае цемру хвалямі Хуткага –
Туды, дзе Вечнасць глыбей і шырэй…
Другие названия этого текста
- Камаедзiца - Ручнiк Жыцця (0)
- Камаедзiца - Ручнiк Жыцця (Вернасць 2011) (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1