Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Новае неба - Падводнае гета | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Над горадам шэрая хмара
Макабрычных паметаў,
Чырвоны фабрычны комiн
Поўны вады, як калодзеж,
Поўны вады, як калодзеж.

Вада залiвае горад,
Вулiцы, плошчы ды сквэры.
Мы заплюшчылi вочы,
Мы зачынiлi дзьверы,
Мы зачынiлi дзьверы.

I мы не ўмеем плакаць,
Мы памрэм без паветра.
I маўклiвыя рыбы
Будуць жыць у нашых пакоях,
Будуць жыць у нашых пакоях.

Давай памаўчым таксама,
Цiша мацьней за слова.
Ты мяне разумееш
I гэтага дастаткова,
I гэтага дастаткова.

Гэта падводнае гета,
Тут не хапае паветра,
Тут альбо вучышся плаваць,
Альбо канаеш пацiху,
Альбо канаеш пацiху.

Стаiм у вадзе па горла,
Зьнямелыя i не зважаем
На тое, як неяк пацiху
Падобныя сталi да рыбаў,
Падобныя сталi да рыбаў.

I мы пачынаем дыхаць,
I нам пад вадою добра,
Калi толькi гэтую вадкасьць
Можна назваць вадою,
Можна назваць вадою.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-