Pesni.guru - сайт для Гуру
http://vk.com/ngeband
http://ngeband.by
Сухі пацалунак ветру
Непрыемна хвалюе,
Робіць маленькай мяне.
Ён лічыў кіламетры,
Каб у час апынуцца
Холадам па маёй спіне.
Я толькі заўважыла -
У горад прыйшла зіма.
І раптам навокал ўсё разбураецца.
І ноч ўжо болей на дзень не змяняецца.
Самазваныя белыя кветкі
Прарастаюць скрозь шыбу,
Колюць далоні мае.
Выпадковыя сведкі -
Назіраем за імі,
Нібыта іх не існуе.
Мы толькі заўважылі -
У горад прыйшла зіма.
І раптам навокал ўсё разбураецца.
І ноч ўжо болей на дзень не змяняецца.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1