Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

V. Dobrineusky - Цябе адну | Текст песни

Л.Пранчак
АДНУ ЦЯБЕ

Прыйдзi цi хоць калi прыснiся,
Каб воблiк твой не змог забыць.
Я цэлы свет любiць стамiўся.
Адну цябе хачу любiць.
Адну цябе. Адну цябе. Адну цябе хачу любiць.

Жаданай мараю з’явiся.
Каханнем шлях твой асвячу.
Я цэлы свет любiць стамiўся.
Цябе адну любiць хачу.
Цябе адну. Цябе адну. Цябе адну любiць хачу.

Сыду на дол з нябесных высяў
Сказаць \"бывай\" сваёй жальбе.
Я цэлы свет любiць стамiўся.
Хачу любiць адну цябе.
Хачу любiць. Хачу любiць. Хачу любiць адну цябе.

Прашу, знявераны: вярнiся!
Прабач мне крыўду i ману.
Я цэлы свет любiць стамiўся.
Любiць хачу цябе адну.
Любiць хачу. Любiць хачу. Любiць хачу цябе адну.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-